У Беларусі з 2008 года плануецца адмяніць адзін абаротны падатак і павялічыць стаўку ПДВ з 18 працэнтаў да 20 працэнтаў

У Беларусі з 2008 года плануецца адмяніць адзін з абаротных падаткаў (з карыстальнікаў аўтамабільных дарог са стаўкай 1 працэнт), асобных неэфектыўных збораў. У якасці кампенсатара плануецца павысіць стаўку ПДВ з 18 працэнтаў да 20 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім разглядаліся важнейшыя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі і праект закона аб бюджэце на 2008 год.

Як адзначыў Мікалай Зайчанка, у 2008 годзе будзе прадоўжана аптымізацыя падатковай сістэмы Беларусі і скарачэнне яе націску на эканоміку краіны. Так, падатковая нагрузка на эканоміку з наступнага года скароціцца на 0,1 працэнтнага пункта. “Для эканомікі гэта вельмі важны крок, таму што ва ўмовах дзеяння заліковай сістэмы ПДВ гэта дасць магчымасць увесь эфект ад адмены абаротнага падатку поўнасцю атрымаць як паляпшэнне фінансавага становішча прадпрыемстваў”, - падкрэсліў Мікалай Зайчанка


Copyright © 2007 Belnews.net