У Мінску на месцы стадыёна "Трактар" будзе пабудаваны сучасны спартыўна-забаўляльны комплекс
Новым капітанам футбольнай зборнай Беларусі назначаны Аляксандр Глеб
Беларусы заваявалі 13 медалёў і занялі 15-е месца на Універсіядзе ў Тайландзе
Тры беларускія спартсменкі выйшлі ў фінал чэмпіянату свету па сучаснаму пяцібор'ю
У Беларусі з 2008 года плануецца адмяніць адзін абаротны падатак і павялічыць стаўку ПДВ з 18 працэнтаў да 20 працэнтаў
У Беларусі ў лік дзяржзаказу пастаўлена 1 млн. 6,5 тыс. т збожжа - 99,7 працэнта да плана
Юбілейны 70-ы сезон Беларуская дзяржаўная філармонія адкрые вялікім святочным канцэртам
Беларускія музыканты ўпершыню прымаюць удзел у фестывалі славянскай культуры ў Краснадарскім краі
Еўрасаюз павінен весці дыялог з выбраннікамі народа Беларусі - С.Гайдукевіч
|
Юбілейны 70-ы сезон Беларуская дзяржаўная філармонія адкрые вялікім святочным канцэртамВялікім святочным канцэртам Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі і Заслужаны калектыў Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла адкрыюць 14 верасня юбілейны 70-ы сезон Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у філармоніі, пачне праграму музыка аднаго з самых папулярных і выконваемых кампазітараў Беларусі Яўгена Глебава. У ліку трох харэаграфічных навел, якія прагучаць у гэты вечар, публіка пачуе знакамітае адажыо з балета “Маленькі прынц”. Два іншыя творы - канцэрт для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна Бетховена і кантата “Аляксандр Неўскі” Пракоф’ева. Салістамі ў канцэрце Бетховена выступяць дэбютанты мінскай сцэны - салістка Маскоўскай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Юлія Ігоніна, саліст Маскоўскай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Рустам Камачкоў і мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі, заслужаны артыст Беларусі прафесар БДАМ Юрый Гільдзюк. За дырыжорскім пультам гэтым святочным вечарам будзе маэстра Аляксандр Анісімаў, юбілей якога музыканты і паклоннікі не толькі ў Беларусі, але і іншых краінах свету адзначаць у гэтым годзе. У цэлым у юбілейным сезоне на сцэне Вялікай залы філармоніі аркестр прадставіць публіцы пяць канцэртных цыклаў. З іх тры вячэрнія “Маэстра Анісімаў запрашае”, “Шэдэўры сімфанічнай музыкі” і “Летнія сімфанічныя канцэрты”, а таксама два дзённыя цыклы “Уваскрэсенне класікі” і “Іграем з аркестрам”. Пройдуць таксама і канцэрты для студэнцкай моладзі “Музыка - маладым”. Акрамя таго, аркестр плануе паказаць свае лепшыя праграмы юбілейнага сезона як у абласных цэнтрах рэспублікі, так і за мяжой. Бліжэйшыя канцэрты Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі адбудуцца 2 верасня ў Шклове (Дзень беларускага пісьменства) і 6 кастрычніка ў Вільнюсе. |
|
Copyright © 2007 Belnews.net
|
|