У Беларусі ў лік дзяржзаказу пастаўлена 1 млн. 6,5 тыс. т збожжа - 99,7 працэнта да плана

Гаспадаркі Беларусі ў лік дзяржзаказу на элеватары і збожжапрыёмныя пункты паставілі 1 млн. 6,5 тыс. т, што складае 99,7 працэнта да плана. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла галоўны эканаміст аддзела рэсурсаў і гандлю Дэпартамента па хлебапрадуктах Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Алена Палтаран.

Дзяржаўны заказ па продажы збожжа дзяржаве на 2007 год складае 1 млн. 10 тыс. т, у тым ліку 336 тыс. т пшаніцы, 432 тыс.т жыта і 242 тыс.т іншых культур.

Да 23 жніўня на перапрацоўчыя прадпрыемствы галіны пастаўлена 407,2 тыс.т пшаніцы, што дало магчымасць перавыканаць устаноўленае заданне на 21,2 працэнта. Прынята таксама 419 тыс.т жыта, гэта складае 97 працэнтаў да плана. На элеватары і збожжапрыёмныя пункты адгружана таксама 180,4 тыс.т збожжа іншых культур - 74,5 працэнта да задання.

Справіліся з дзяржзаказам і гаспадаркі Гомельскай вобласці, паставіўшы на перапрацоўчыя прадпрыемствы свайго рэгіёну 130,7 тыс.т збожжа - 100,5 працэнта да плана. Гэта ўжо трэцяя вобласць, якая прадаўжае пастаўку збожжа ў лік дзяржзаказу звыш плана. Першыя справіліся са сваёй праграмай гаспадаркі Мінскай вобласці. Яны паставілі на перапрацоўку 257,6 тыс.т збожжа замест запланаваных 225 тыс.т. Дзяржзаказ імі выкананы на 114,5 працэнта. Гаспадаркі Віцебскай вобласці забяспечылі выкананне дзяржзаказу на 102,4 працэнта - паставілі 128 тыс.т. Блізкія да выканання дзяржзаказу сельгасарганізацыі Брэсцкай вобласці - яны паставілі на свае элеватары і збожжапрыёмныя пункты 164,2 тыс.т збожжа, што складае 96,6 працэнта да плана. У Магілёўскай вобласці дзяржзаказ выкананы на 92,5 працэнта. У Гродзенскай вобласці пакуль яшчэ толькі на 89 працэнтаў.

У Дэпартаменце па хлебапрадуктах прымаюць усе меры, каб у бліжэйшыя дні дзяржзаказ быў выкананы, падкрэсліла Алена Палтаран


Copyright © 2007 Belnews.net