Articles

Працэдура арганізацыі студатрадаў з 2008 года спрашчаецца

Працэдура арганізацыі студэнцкіх працоўных атрадаў з 2008 года спрашчаецца. Цяпер функцыі ўзгаднення рашэнняў аб стварэнні студатрадаў перададзены абласным і Мінскаму гарадскому выканкамам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў камандзір рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў Цэнтральнага камітэта БРСМ Яўген Карпік, каменціруючы ўказ нумар 392, які ўносіць дапаўненне і змяненні ва ўказ ад 12 мая 2005 года нумар 222 “Аб некаторых пытаннях арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў”.
(more…)


“Белавія” павялічвае колькасць рэйсаў у Грузію да трох разоў у тыдзень

Нацыянальная авіякампанія “Белавія” павялічвае колькасць рэйсаў у Грузію, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у авіякампаніі.
Паводле слоў спецыялістаў, з 26 жніўня па 22 кастрычніка “Белавія” ўводзіць дадатковую частату на рэйсах Мінск - Тбілісі - Мінск. Колькасць рэйсаў паміж дзвюма сталіцамі вырасце да трох разоў у тыдзень. Дадатковы рэйс будзе выконвацца на сучасным самалёце CRJ-100.
(more…)


Copyright © 2007 Belnews.net Wordpress Themes