|
У Беларусі неабходны закон аб атамнай энергетыцы - С.Забалоцец
» Галоўная / У Беларусі неабходны закон аб атамнай энергетыцы - С.Забалоцец
У Беларусі неабходна прыняць законапраект аб атамнай энергетыцы. Аб гэтым заявіў сёння на сустрэчы з дэлегацыяй Заканадаўчага сходу Ленінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Забалоцец.
Віцэ-спікер адзначыў, што будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі з’яўляецца неабходнасцю. Гэта будзе садзейнічаць далейшаму эканамічнаму развіццю краіны, умацаванню яе энергабяспекі.
Паводле слоў Сяргея Забалотца, Беларусь акружана атамнымі электрастанцыямі, і нават тыя краіны, якія выступаюць супраць яе будаўніцтва на тэрыторыі нашай рэспублікі, маюць уласныя АЭС.
|